Аб’яднаная грамадзянская партыя на пазачарговым з’ездзе 28 ліпеня вылучыла 57 патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў.

Сярод іх — лідар партыі Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні АГП Леў Марголін, вядомая тэлевядучая Зінаіда Бандарэнка, прафесар, эколаг Георгій Лепін, былы кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч, былы міністр абароны Беларусі Павел Казлоўскі, маці палітычных зняволеных Валянціна Аліневіч і Людміла Мірзаянава, былы міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў і іншыя вядомыя людзі.

Варта адзначыць, што некаторыя кандыдаты-спікеры ад АГП былі прыняты ў яе шэрагі прама на з’ездзе партыі.
Як растлумачыў Марголін, гэтыя людзі падзяляюць стратэгію АГП на выбарах і пагадзіліся стаць спікерамі ад партыі, выкарыстоўваць свой аўтарытэт у растлумачэнні насельніцтву праблем выбараў. «Што яны будуць рабіць пасля выбарчай кампаніі, ці пагодзяцца яны далей браць удзел у дзейнасці партыі, яны вырашаць самі», — сказаў Марголін.
Галасаванне праходзіла па кожнай кандыдатуры персанальна.

З’езд АГП абраў таксама назіральніка ад партыі ў Цэнтральную выбарчую камісію. Ім стаў Віктар Карняенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?