Сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўлу Севярынцу дазволены трохдзённы адпачынак, паведаміла прэс-служба БХД.

З улікам дарогі са спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці да Віцебска Севярынец правядзе дома крыху больш за суткі.
Дома палітык пабывае ўпершыню за сем месяцаў.

***

Павел Севярынец, які падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, 16 мая мінулага года быў прыгавораны судом Заводскага раёна Мінска да трох гадоў абмежавання волі на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

26 ліпеня Севярынцу было адмоўлена ў амністы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?