Ураджэнец Беларусі стаў камандуючым ваенна-марскімі сіламі Украіны 3
27 ліпеня Віктар Януковіч прызначыў на гэтую пасаду віцэ-адмірала Юрыя Ільіна.
Нарадзіўся віцэ-адмірал Ільін 21 жніўня 1962 ў горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці Беларускай ССР.
Пасля заканчэння Мінскага Сувораўскага ваеннага вучылішча Ільін паступіў у Адэскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча імя Фрунзе.
З 1983-га па 1991 год праходзіў службу ў асобнай брыгадзе марской пяхоты Чарнаморскага флоту на пасадах камандзіра ўзвода і камандзіра батарэі. З 1998 па 2003 год камандаваў асобнай брыгадай марской пяхоты ВМС Украіны. З 2005 па 2008 год праходзіў службу вайсковым прадстаўніком групы афіцэраў у міжнародных штабах і місіях ў ЗША.
Перад прызначэннем камандуючым ВМС займаў пасаду першага намесніка камандуючага.
Акрамя таго Ільін скончыў Нацыянальны універсітэт абароны Украіны. Жанаты, мае дачку