У суботу на арэне «Жальгірыс» у Каўнасе сабралася каля 15 тыс. прыхільнікаў амерыканскага гурта Red Hot Chili Peppers. Усе квіткі на канцэрт былі раскупленыя ў першыя дні пачатку продажу квіткоў.

Перад пачаткам выступу «перцаў» гледачы вырашылі зрабіць музыкам сюрпрыз і прыляпілі сабе вусы. Такім чынам яны хацелі павітаць новы імідж вакаліста групы Энтані Кідзіса, у венах якога цячэ літоўская кроў.

Э.Кідзіс павітаўся з публікай на літоўскай, праўда, некалькі няўпэўнена: "Lavas vakaras. Ačiū". Аднак адразу пасля першай песні яго сціпласць знікла.

«Мы вельмі рады быць тут. Два амерыканцы, адзін аўстраліец і адзін літовец», - пасля гэтых слоў басіста Flea зала вітала аглушальнымі апладысментамі.

Сцэну музыкі ўпрыгожылі літоўскім сцягам.

Канцэрт быў гарачым, і сам Энтані, здаецца, быў задаволены публікай.

Музыкі такога ўзроўню звычайна сканчаюць сваю праграму, не выходзячы на ​​«біс». Але на гэты раз музыкі зрабілі для літоўскай публікі выключэнне і выканалі яшчэ некалькі песень з новага альбома.

«Сустрэнемся яшчэ раз, Літва», - паабяцаў Э.Кідзіс, сканчаючы канцэрт, які доўжыўся больш за дзве гадзіны.

RHCP праехалі міма Беларусі, выступіўшы ў Пецярбургу, Маскве, Кіеве, Варшаве і кіруючыся цяпер у Талін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?