Кампанія Nokia спыніла вытворчасць на сваім апошнім фінскім заводзе, размешчаным у горадзе Сала. Кіраўніцтва карпарацыі пацвердзіла свае планы па рэструктурызацыі, якія прадугледжваюць закрыццё фабрыкі і перанос вытворчасці ў азіяцкія краіны.

Цалкам завод зачыніцца ў верасні, 780 чалавек будуць звольненыя. Nokia, зрэшты, падрыхтавала праграму дапамогі скарочаным супрацоўнікам. Кампанія, у прыватнасці, выплаціць ім кампенсацыю і дапаможа знайсці іншае месца працы.

Усяго Nokia мае намер скараціць каля 3,7 тыс. працоўных месцаў у Фінляндыі і больш за 6 тыс. па ўсім свеце. На гэтым карпарацыя плануе зэканоміць амаль $2 млрд да канца наступнага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?