Кітайскія ўлады гадамі пераконвалі, што ўзровень непісьменнасьці ў іх краіне значна ніжэйшы.

У Кітаі з 1,3 млрд. жыхароў 116 млн. ня ўмеюць ні чытаць, ні пісаць — інфармуе кітайская прэса, спасылаючыся на ўрадавыя крыніцы. Паводле афіцыйных дадзеных, з 2000 па 2005 гг. колькасьць непісьменных у Кітаі павялічылася на 30 млн. (34 %) і дасягнула 15 адсоткаў ад колькасьці ўсіх непісьменных на сьвеце. Кітай — другая пасьля Індыі дзяржава ў сьвеце па колькасьці непісьменных.

Паводле газэты «China Dialy», колькасьць непісьменных увесь час расьце, бо праграмы адукацыі дарослых, у якіх у 2000‑2005 гг. прынялі ўдзел амаль што 10 млн. чалавек, аказаліся неэфэктыўнымі. «Шмат хто з тых, хто выйшаў зь непісьменнасьці, ужо забыліся на тое, чаму навучыліся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?