4 жніўня 2012 — Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, абвешчаны шырокай кааліцыяй няўрадавых арганізацый з розных краін «Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі». У гэты дзень год таму быў арыштаваны і неўзабаве асуджаны па сфабрыкаваных абвінавачваннях на 4,5 года вядучы беларускі праваабаронца, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

У Дзень салідарнасці 4 жніўня 2012 года і напярэдадні яго ў розных гарадах і краінах пройдуць акцыі падтрымкі актывістаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі: вулічныя пікеты, перформансы, дыскусіі, кінапаказы, выставы і гэтак далей. Наш галоўны лозунг ў гэты дзень — «Салідарнасць мацнейшая за рэпрэсіі!».

Марафон салідарнасьці «Soliday» — асноўнае мерапрыемства 4 жніўня ў Маскве.

Марафон разлічаны на прадуктыўную і разнастайную дыскусію пра сітуацыі ў Беларусі і Расіі. У рамках марафону адбудзецца некалькі падзей.

На круглым стале «Паралелі: чаму Расію можа навучыць вопыт Беларусі» эксперты ў галіне паліталогіі, правоў чалавека і міжнародных адносін абмяркуюць грамадска-палітычную сітуацыю ў Расіі і Беларусі, іх паралелі і адрозненні.

Выстава фатаграфій і паказ дакументальных фільмаў з дыскусіяй дазволяць сфармаваць сваё ўяўленне пра тое, як сёння жывуць беларусы ва ўмовах дыктатуры. У праграме таксама тэлемост з іншымі гарадамі, у якіх праходзяць мерапрыемствы салідарнасці з Беларуссю.

4 жніўня, субота

Месца правядзення: Музей і грамадскі цэнтр імя Андрэя Сахарава

Москва, ул. Земляной Вал, д. 57, стр. 6, метро «Курская» і «Чкаловская»

пачатак, а 13:00

Кантакты арганізатараў: [email protected], +7 915 202-08-35, +7 916 673-51-53

Сайт Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі: http://by.soli-day.org/

Суполка ў Facebook: http://www.facebook.com/groups/368867776513480/

Суполка ў ВКонтакте: http://vk.com/bysoliday

Сайт Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі: http://hrwatch-by.org/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0