За паведамленнямі пра адстаўкі сілавікоў Рачкоўскага і Пахмелкіна, менш заўважнай, але не менш значнай падаецца звальненне Сяргея Румаса з пасады намесніка прэм’ер-міністра.
Пры гэтым адзначаецца, што Румас атрымаў прызначэнне ў старшыні праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь». Выглядае, што гэта будзе сінекура.

Патомны фінансіст Сяргей Румас стаў віцэ-прэм’ерам у снежні 2010, пасля разгону Плошчы. Адказваў за эканамічны блок пытанняў. На гэты час прыпаў моцны валютны і фінансавы крызіс. Румас нярэдка адзначаўся даволі рынкавымі прапановамі, але якія рэдка былі рэалізаваныя. У перапалку з ім уступаў памочнік Лукашэнкі Ткачоў.

«Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» створаны летась, як паведамляецца «для павышэння празрыстасці фінансавання дзяржпраграм». Створаны ён быў па рэкамендацыі МВФ.
Таксама Сяргей Румас з’яўляецца кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?