На будаўніцтве даху Летняга Амфітэатра ў Віцебску, дзе штогод праходзіць фестываль Славянскі базар, загінуў 42‑гадовы супрацоўнік жодзінскага прадпрыемства «Прамбудтэхмантаж».

Другі будаўнік з пераломам сцегнавой косці і траўмай галавы шпіталізаваны у абласную лякарню. Абодва зваліліся з вышыні каля 20 метраў, калі рабілі на даху вадасцёк. Работы на аб’екце не спыняліся. Па папярэдніх высновах, здарэнне адбылося з‑за парушэння тэхнікі бяспекі. Па некаторых дадзеных, будаўнікі былі моцна п’яныя.

Ядвіга Сташэўская, Эўрарадыё

Фота czyk

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0