Амерыканскі плывец Майкл Фэлпс у аўторак на Алімпіядзе-2012 выйграў срэбра на дыстанцыі 200 м батэрфляем, а таксама золата ў эстафеце 4х200 м вольным стылем.

Такім чынам, на рахунку Фэлпса зараз 19 медалёў на Алімпійскіх гульнях.
У яго актыве 15 залатых, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі. Па агульнай колькасці алімпійскіх узнагародаў ён абышоў савецкую гімнастку Ларысу Латыніну (9-5-4).

У Афінах-2004 Фэлпс выйграў 8 медалёў (6-0-2), у Пекіне-2008 ён таксама заваяваў 8 узнагародаў (8-0-0).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?