Бюджэт пражытачнага мінімуму 1 жніўня павялічаны на 13,6% — гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 698 ад 27 ліпеня. Новы паказчык будзе дзейнічаць з 1 жніўня па 31 кастрычніка гэтага года.
Новы БПМ у сярэднім на душу насельніцтва склаў 843.870 рублёў. Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры 923.320 рублёў, для пенсіянераў — 697.280, дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 707.750, дзяцей ад трох да шасці гадоў — 890.460, дзяцей ад шасці да 18 гадоў — 949.090,
Адпаведна на 13,6% павялічаныя памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Павялічваюцца памеры сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.
Структура бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах чэрвеня 2012 года па артыкулах расходаў:прадукты харчавання — 59,2%; плата за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі — 7%; прадметы гардэробу — 20,3%; тавары бытавога і гаспадарчага прызначэння — 4,6%; прадметы першай неабходнасці, санітарыя і лекі — 2,5%; бытавыя і транспартныя паслугі — 5%; узносы і плацяжы — 1,4%.
- Бюджэт пражытачнага мінімуму штоквартальна зацвярджаецца ўрадам у цэнах апошняга месяца кожнага квартала. У адпаведнасці з законам «Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь» БПМ прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем’ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных