Каля варот узлётнай паласы аэрапорта

Каля варот узлётнай паласы аэрапорта

Каля варот узлётнай паласы аэрапорта

Каля варот узлётнай паласы аэрапорта

Прадстаўнік Ліверпуля рыхтуе аўтобус да транферу ў гатэль.

Прадстаўнік Ліверпуля рыхтуе аўтобус да транферу ў гатэль.

Стывен Джэрард - зорка "Ліверпуля".

Стывен Джэрард - зорка "Ліверпуля".

Прылёт «Ліверпуля» ў Гомель, на матч 3-га раўнду кваліфікацыі Лігі Еўропы, што пройдзе 2 жніўня, затрымліваецца на 1,5 гадзіны з невядомых прычын.

Як сказаў карэспандэнту НН кіроўца аўтобуса «Інтэркар», што сустракае футбалістаў, яму загадана пасля прылёту чартара падагнаць аўтобус проста да ўзлётнай паласы.

Такім чынам гульцы «Ліверпуля» не выйдуць да заўзятараў, што сустракаюць іх у аэрапорце.

На лётнішчы сабралася каля 30 фанатаў англійскага клуба, але ўсе яны збольшага беларусы.

15:47

Ахова адганяе заўзятараў ад варот аэрапорта. Спецназ выціскае людзей.

Чартар яшчэ не прыляцеў, але вядома, што Ліверпуль будзе жыць у гатэлі «Замкавы» у цэнтры горада.

16:46

«Ліверпуль» прызямліўся ў Гомелі. Каля гатэля «Замкавы», у якім будзе жыць каманда, сабралася каля 30 фанатаў англійскага клуба. Міліцыі мінімальна.

Зараз «Ліверпуль» аўтобусам едзе з аэрапорта ў гатэль. Каманда будзе цалкамт забяспечана сваёй правізіяй, усю ежу вязуць з сабой.

17.30

Аўтобус з «Ліверпулем» пад’ехаў да гатэля «Замкавы». . Сустрэць куміраў там сабралася каля 50 фанатаў. Аднак блізка да футбалістаў іх не падпусцілі.

Спецназаўцы ўтварылі калідор, па якім футбалісты хутка прайшлі ў гатэль.
Узяць аўтографы спецназ таксама не дазволіў. Фанаты, пабачыўшы улюбёнцаў, спявалі гімн каманды і гукалі «крычалкі». У адказ Джэрард, вітаючы прыхільнікаў, узмахнуў рукой. На 17.00 папярэдне была запланаваная прэс-канферэнцыя англічанаў, аднак з-за спазнення час яе не вызначаны.
19.10

Трэнер "Гомеля" Алег Кубараў і паўабаронца "Ліверпуля" Джордан Хендэрсан правялі кароткую прэс-канферэнцыю. Кубараў адзначыў, што заўтра будзе поўны стадыён гледачоў, бо гульня з такім супернікам -- падзея для заўзятараў. Хендэрсан адзначыў, што гульня чакаецца дастаткова цяжкая.

Пасля прэс-канферэнцыі пачалася трэніроўка «Ліверпуля».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?