Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях абвергла чуткі аб тым, што ў Верхнедзвінскім раёне ў трох кіламетрах ад вёскі Дзярновічы вечарам 28 сакавіка адбыўся выкід ў атмасферу пароў аміяка.

Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, устанавілі, што белы дым, які сыходзіў з памяшканняў складоў былой вайсковай часткі, стаў следствам рэакцыі хімікатаў з пластмасавымі ёмістасцямі. Выратавальнікі сцвярджаюць, што ані экалогі, ані насельніцтву шкоды не нанесена. Яны таксама лічаць, што белы дым не пагражае людзям. Але, нягледзячы на гэта, была тэрмінова створана камісія, якая даследвала сітуацыю. Абласное ўпраўленне МНС рыхтавалася нават да таго, каб адсяляць жыхароў бліжэйшых вёсак. Аднак гэта не спатрэбілася. Пагрозы і пацярпелых няма, паведамляе Віцебская абласная ТРК.

Яна Ільіна, Народныя навіны Віцебску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0