Суд над ім пачаўся яшчэ ў маі, а вырак быў вынесены 31 ліпеня.

У 2002 годзе Юнгвірт меў непасрэднае дачыненне да прыёму дэлегацыі з Беларусі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам і арганізацыі іхняга адпачынку ў Альпах. Публікацыі ў аўстрыйскіх СМІ пра той прыём далі штуршок для раскрыцця і іншых афераў кіраўніцтва НАК і Casinos Austria.

На першых судовых пасяджэннях мінулага тыдня абвінавачаны Хайнц Юнгвірт даваў паказанні літаральна па кожным рахунку, які тычыўся вакацыяў Аляксандра Лукашэнкі.

У выніку як высветлілася ў ходзе слуханняў, шматтысячныя сумы «знікалі» з рахункаў Алімпійскага камітэта і часткова пераводзіліся непасрэдна на асабістыя рахункі Юнгвірта. Аднойчы ён перавёў сабе 847 тысяч. Іншым разам на невядомыя патрэбы было вылучана больш за паўмільёны.
Паводле матэрыялаў суда, на выручаныя злачынным шляхам мільёны Юнгвірт набыў дзесяць коней для выездкі і манеж 70 на 20 метраў. Акрамя таго, кіраўнік Алімпійскага камітэта наняў для свайго сына высокааплатнага трэнера па выездцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?