У эканоміцы Мінска застаецца актуальна высокім попыт на рабочую сілу, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Колькасць заяўленых свабодных рабочых месц у эканоміцы сталіцы з пачатку года ўзрасла на 9,8% і на 1 ліпеня склала 20,1 тыс. вакансій, з іх 75,6% — для рабочых. Найбольшая патрэбнасць у кадрах адзначана ў арганізацыях прамысловасці (4,9 тыс.) і будаўніцтва (4 тыс.), транспарту і сувязі (2,2 тыс.), гандлю (2,1 тыс.), аховы здароўя (1,7 тыс.), сферы нерухомай маёмасці (1,8 тыс.).

Паводле статыстычных даных, у студзені-чэрвені ў эканоміцы Мінска было занята 1 млн. 76,3 тыс. чалавек. «Асноўным працэсам на рынку працы ў бягучым годзе застаецца адток кадраў, — адзначылі ў профільным камітэце. —

У эканоміцы горада расце колькасць асоб, якія звальняюцца з прадпрыемстваў». За студзень-чэрвень бягучага года колькасць звольненых (90,8 тыс. чалавек) на 10,6 тыс. перавысіла колькасць прынятых на работу.

Непапаўненне кадраў адзначана ў прамысловасці (77,7%), будаўніцтве (82,2%), транспарце і сувязі (89%), дзяржаўным кіраванні (82,9%), сферы нерухомай маёмасці (87,8%), адукацыі (66,8%), сферы аховы здароўя (92,5%), камунальных паслуг (93,6%).

Пры гэтым, падкрэслілі спецыялісты, у студзені-чэрвені да страты рабочага часу па прычыне вымушанай няпоўнай занятасці скараціліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 36,3%. Колькасць працуючых у рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці зменшылася на 16% да 8 тыс. чалавек.

У першым паўгоддзі па накіраванню службы занятасці было працаўладкавана 6,7 тыс. чалавек, у тым ліку 3,7 тыс. беспрацоўных.
У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці на рынку працы на прафесійнае навучанне накіраваны 684 чалавекі. Аплатныя грамадскія работы былі арганізаваны для 1,8 тыс. чалавек, у тым ліку для 1,3 тыс. беспрацоўных. Адаптацыя да працоўнай дзейнасці інвалідаў, зарэгістраваных у службе занятасці ў якасці беспрацоўных, арганізавана 21 прадпрыемствам Мінска на 186 рабочых месцах — па гэтай праграме працаўладкавана 77 чалавек. На 1 ліпеня бягучага года колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Мінску знізілася да 2,6 тыс. чалавек, узровень беспрацоўя склаў 0,2% ад эканамічна актыўнага насельніцтва сталіцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?