Беларусы не прайшлі ў чвэрцьфінал Гульняў. У выніку зборная заняла 3-е месца ў групе С.

«Размачыць» лік нашым удалося літаральна ў апошнія хвіліны. Гол з вуглавога забіў галавой Андрэй Варанкоў.
Аднак усе наступныя беларускія контратакі скончыліся безвынікова.

Гэта быў дэбют зборнай на Алімпіядзе. У стартавым матчы беларусы з лікам 1:0 перамаглі каманду Новай Зеландыі. У другім матчы саступілі бразільцам 1:3.

«Ну, прынамсі, наша зборная ў кожнай гульні забівала», — толькі і знайшлі чым пацешыцца беларускія каментатары матча.

Становішча зборных у групе С па выніках 1/8: Бразілія — 9 балаў, Егіпет — 4, Беларусь — 3, Новая Зеландыя — 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?