«Лік для матчу ў адказ не вельмі прыемны, але я не лічу, што шансы страчаны»,
— заявіў галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі пасля завяршэння паядынку 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць венгерскага «Дэбрэцэна», які прайшоў 1 жніўня ў Барысаве і завяршыўся ўнічыю 1:1 (Сідыбе, 90+3, у свае вароты — Сідыбе, 67).
Ганчарэнка паскардзіўся на тое, што ў яго каманды зноў адбыўся незразумелы правал у другім тайме.
«Мы ацанілі ўзровень саперніка, трэба забіваць на выездзе, мы гэта ўмеем, і я веру, што ў нас гэта атрымаецца», — сказаў трэнер.
Ён адзначыў, што паўабаронцу Аляксандру Глебу, які дэбютаваў у БАТЭ, яшчэ не хапае «добрага гульнявога тонусу»,
ён пакуль не можа гуляць усе 90 хвілін, аднак «прыцягваў увагу сапернікаў, і пры ім засталося ўменне аддаць пас, развярнуць атаку».

Ганчарэнка не выключыў, што ў матчы ў адказ 7 жніўня ў Ньірэдзьхазе на поле выйдзе хтосьці з членаў алімпійскай зборнай, якія вярнуліся дадому.

Галоўны трэнер венграў Элемер Кондаш заявіў, што гульня, як і чакалася, была цяжкай.
«У другім тайме мы гулялі лепш, чым у першым, таму вынікам я не зусім задаволены. У апошнія пяць хвілін у БАТЭ было шмат штрафных паблізу нашых варот, і, на жаль, мы выпадкова забілі самі сабе. Мэта ў матчы дасягнута — мы забілі. Але мы не хацелі прапусціць», — сказаў Кондаш.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?