Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 3 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу +12–19°С, днём ад +27°С па поўначы да +33°С па поўдні.

У Мінску 3 жніўня будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +15–17°С, днём +28–30°С.

4 жніўня па краіне прагназуецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +12–19°С,

днём +27–34°С, па паўночным захадзе +24–26°С.

5 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +10–17°С,

днём +27–34°С, па поўначы +24–26°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?