Відэажурналіст Westki.info завітаў да Івана Іванавіча і Святланы Анатольеўны Шкерманковых — бацькоў цяжкаатлеткі Марыны Шкерманковай/

1 жніўня глыбачанка Марына Шкерманкова заваявала бронзавы медаль на Алімпійскіх гульнях у Лондане. Гэта гістарычная падзея для Глыбокага. Ніколі раней глыбачане не атрымлівалі медалёў на Алімпіядзе.

У першым пасля выступлення інтэрв’ю Марына сказала, што прысвячае поспех на Алімпіядзе сваім бацькам — Івану Іванавічу і Святлане Анатольеўне.

Бацькі Марыны жывуць у Глыбокім на Камуністычнай вуліцы, працуюць на малочна-кансервавым камбінаце.

Маці, Святлана Анатольеўна, прызнаецца, што не хацела, каб дачка займалася цяжкой атлетыкай. Аднак Марына была ўпартая і дасягнула вялікіх поспехаў у гэтым відзе спорту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?