Музыкі The Who, Pulp і Pet Shop Boys -- Піт Таўнсэнд, Джарвіс Кокер і Ніл Тэнант -- напісалі ліст у падтрымку панк-гурта Pussy Riot, удзельніц якога судзяць у Маскве за акцыю «Багародзіца, Пуціна прагані» ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве.

У лісце з заклікам вызваліць Pussy Riot музыкі адзначылі, што дзяўчаты мелі права на пратэст. Таўнсэнд, Кокер і Тэнант падкрэслілі, што пакаранне, якое пагражае Надзеі Талаконнікавай, Марыі Алёхінай і Кацярыне Самуцэвіч, несувымерна іх ўчынку. Музыкаў таксама занепакоілі паведамленні пра тое, што дзяўчатам падоўгу не даюць ежы і трымаюць у клетцы ў зале суда.

Падсудным па справе Pussy Riot пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі па артыкуле «Хуліганства». Следства бачыць у іх дзеяннях матыў рэлігійнай нянавісці.

Ліст быў апублікаваны перад візітам Уладзіміра Пуціна ў Лондан.

Раней у падтрымку Pussy Riot выказваліся Стывен Фрай, Тэры Гіліям, Стынг, Red Hot Chili Peppers, Franz Ferdinand, Пітэр Гэбрыэл, Faith No More, Anti-Flag, Zola Jesus, Ніна Хаген, Марк Алмонда і Эд-Рок з Beastie Boys.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?