Ён з’яўляецца адным з найлепшых чэшскіх кампазітараў і мастакоў. На сённяшні дзень сп. Франц працуе выкладчыкам у пражскай акадэміі тэатральнага мастацтва. Уладзімір Франц напісаў музыку да больш чым 140 спектакляў. Неаднаразова перамагаў у розных конкурсах.

Прэзідэнцкія выбары ў Чэхіі маюць адбыцца ў сярэдзіне студзеня наступнага года. Для таго каб стаць кандыдатам Францу патрэбна сабраць 50 тысяч подпісаў.
Франц вядома не толькі сваімі талентамі, але арыгінальным знешнім відам. 90% ягонага цела пакрыта татуіроўкамі. Сам Франц не турбуецца з гэтай нагодай. «Галоўнае, што пад скурай, а не на ёй», — кажа прафесар.
У групе ў Фэйсбуку ў падтрымку Уладзіміра Франца налічваецца больш за 9 тысяч прыхільнікаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?