90-я

Асноўны час скончыўся. «Гомель» правёў цудоўны матч, але «Ліверпуль» паказаў, што каманды такога ўзроўня здольныя выціскаць максімум з мінімума. «Гомелю» няма чаго прад’явіць, але вельмі шкада, што каманда саступіла.

88-я

Алумона мог забіць гол-прыгажун, але зноў не хапіла крышачку. Калі хто не ведае, то Аляксандра Герасіменя ўзяла срэбра ў плаванні на 100 м вольным стылем на Алімпіядзе.

85-я

Няма пакуль шанцаў у «бела-зялёных». Мяняюць Артура Лявіцкага на Вадзіма Дземідовіча.

80-я

Зноў небяспечна ў нашай штрафной пасля корнера.

76-я

«Ліверпуль» цяпер выглядае гаспадаром на полі. Гэта называецца клас.

73-я

Вядома, што пасля прапушчанага голу «Гомель» рынецца атакаваць. Тут важна другі не прапусціць. Трэба быць вельмі пільным у абароне. Першая замена ў гаспадароў. Выходзіць дэбютант Ліпаткін.

67-я

Ну вось і расплата за нескарыстаныя моманты. Сцюарт Даўнінг пакараў «Гомель» за расслабон — 0:1.

64-я

Казека б’е ў штангу. А на дабіванні Дзмітрый Платонаў прамазвае. Ну што за нешанцаванне такое? Столькі момантаў, а лік усё — 0:0.

Дарэчы, глядзіце новую порцыю фотак.

61-я

Сяргей Гудзілін скардзіцца, што фатографаў падчас матча сагналі з газона на асфальт. Ніколі такога не было.

56-я

Артур Лявіцкі прыгожым ударам галавой ледзь не забівае… ў свае вароты. Самы рэальны момант «Ліверпуля» стварылі самі гамельчукі.

51-я

Барыні біў з вострага вугла — Бушма на месцы.

Алумона заслужана атрымлівае папярэджанне за ўдар па варотах пасля свістка арбітра.

48-я

Дзмітрый Платонаў апынуўся адзін перад варатаром, але кепска прыняў мяч, што не змог да яго дабегчы, хоць галкіпер ужо б нічым не дапамог.

46-я

Пагналі! Другі тайм. У перапынку заўзятараў падбадзёрвалі спевы Памідорава. Мо дапаможа? «Ліверпуль» доўга не хацеў выходзіць на поле, засядзелі ў раздзявальні.

У мерсісайдцаў другая замена. Джонсана памяняў Келі.

45-я

Джордан Хэндрыксан атрымаў папярэджанне за адкідванне мяча. Перапынак. Па ўдарах 12 — 2 на карысць «Гомеля».

43-я

Алумона і Казека ўпускаюць рэальныя моманты. «Гомель» проста павінен даціснуць «Ліверпуль». Ніколі б не думаў, што такое буду пісаць:)

41-я

Аўстралійскі варатар «Ліверпуля» Брэд Джонс выратаваў сваю каманду пасля паўбулітнага выхада Алумоны. Вуглавы скончыўся ўдарам Дзмітрыя Платонава.

39-я

Лявіцкі, на жаль, падаў штрафны проста ў рукі Джонсу. Заўзятары пачынаюць патрабаваць ад сваіх улюбёнцаў голу.

35-я

«Гомель» нанёс па варотах суперніка ўжо восем удараў. Але далёка не ўсе з іх трапныя.

Во і дзявяты! Казека біў, зноў міма.

31-я

Алумона вельмі стараецца, але хапае яго на завяршальнай стадыі. У апошнім моманце ўдарыў у рукі брамніка. Рытм гамельчукі выбралі неверагодны Хапіла б на другі тайм.

27-я

Алумону не хапіла дакладнасці. Пакуль гаспадары выглядаюць выдатна.

26-я

Коўла ўсё ж замянілі на Рахіма Стэрлінга. Шкада, калі футбаліст атрымаў сур’ёзную траўму.

«Гомель» арганізаваў першы цудоўны момант. Пачаўся эпізод з памылкі Джэрарда. Платонаў рабіў навес, але Варанкоў кепска ўдарыў, дакладней падставіў галаву. Лік не змяніўся.

23-я

Дадалі да матэрыялу новых здымкаў. Глядзіце, калі ласка:)

20-я

Джэрард яшчэ і акцёр добры. Патрабаваў пенальці. Яўная сімуляцыя.

19-я

Алумона нагадаў пра сябе ўдарам па варотах. Пасквапнічаў крыху, мог прыдумаць і больш цікавае развіццё.

16-я

Джонсан б’е галавой пасля падачы са штрафнога. «Ліверпуль» усё больш нагадвае сябе. Коўл атрымаў пашкоджанне.

14-я

Італьянскі нападаючы англічан Барыні падразаў мяч у вароты пасля вуглавога. Міма. Перад гэтым Хасэ Энрыке крыху напалохаў Бушму. Гуляем далей.

10-я

Цікава, што беларускія і англійскія клубы перасякаліся ў еўракубках толькі аднойчы. У 2009 БАТЭ ў групе Лігі Еўропы гуляў з ліверпульскім (!) «Эвертанам». Дома барысаўцы саступілі, а вось у гасцях намаганнямі Аляксандра Юрэвіча вырвалі перамогу.

6-я хвіліна

Вельмі добра падтрымліваюць сваіх трыбуны. Толькі першую атаку правёў «Ліверпуль». Да гэтага гаспадары валодалі гаспадары.

3-я

Артур Лявіцкі ўжо паспеў атрымаць жоўтую картку.

1-я хвіліна

Паехалі! Матч пачаўся. Першую атаку правёў «Гомель». Але высокія супернікі без праблем выносяць мяч галавой. У наступным моманце Ігар Варанкоў ударыў крыху вышэй. Не баяцца гамельчукі славутых апанентаў. І правільна робяць.

***

Некаторыя спадзяваліся, што «Ліверпуль» выйдзе на сустрэчу з «Гомелем» дублюючым складам. Не, зусім не так. Гомельскі стадыён будуць таптаць усе асноўныя — Джэрард, Коўл, Карагер.

У «Гомеля» склад таксама асноўны. Першую гульню за «зялёна-белых» правядзе Аляксандр Алумона.

***

У трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы «Гомель» прыме англійскі «Ліверпуль». Ажыятаж абяцае быць не меншым, чым перад гульнямі «Барселоны» ў Мінску.
«Ліверпуль» — 18-разовы чэмпіён Англіі, пяць разоў каманда выйгравала Лігу чэмпіёнаў, тройчы Кубак УЕФА і яшчэ аднойчы Кубак кубкаў.

«Ліверпуль» мае шмат фанатаў у розных краінах, у тым ліку ў Беларусі. Фанаты «мерсісайдцаў» прыехалі з розных краін. Хаця з самой Англіі не так і многа. Наш карэспандэнт, напрыклад, сустрэў фана «Ліверпуля» з Абу-Дабі.

Да стадыёна падагналі шмат АМАПу, яны прыстаўлены ў мэтах бяспекі для таго, каб заўзятары не маглі падысці да футбалістаў «Ліверпуля».

У асноўным складзе англійскай каманды мусіць выйсці славуты Стывен Джэрард.

Перад пачаткам гульні на стадыёне гучаць песні «Крамы» і «Без білета».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?