Срэбра, пасля ўзнагароджання. Лондан 02.08.2012

Срэбра, пасля ўзнагароджання. Лондан 02.08.2012

Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя выйграла вечарам 2 жніўня срэбраны медаль у заплыве на 100 метраў вольным стылем на Летніх Алімпійскіх Гульнях у Лондане.

Яна фінішавала другой з вынікам 53,38 секунды. Золата выйграла галандка Раномі Краміваджоджа з вынікам 53,00.

Бронза ў Йі Танг з Кітая (53,44).

Такім чынам у беларусаў другі медаль на Гульнях-2012. Учора бронзу заваявала Марына Шкерманкова ў цяжкай атлетыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?