У адпаведнасці з указам прэзідэнта № 352 ад 2 жніўня ў Беларусі пачынаецца чарговая кампанія па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Вытрымкі з указа размешчаныя на сайце Міністэрства абароны.

Згодна з указам, на тэрміновую службу і службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе будуць закліканыя грамадзяне мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку. Маладое папаўненне павінна быць накіраванае на ўкамплектаванне злучэнняў і часцей Узброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў да 1 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?