Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч даручыў стварыць у абласных цэнтрах і Мінску як мінімум па адным плодаагароднінасховішчы па аналогіі са сховішчам, дзеючым на КСУП «Камбінат «Усход» у аграгарадку Урыцкае ў Гомельскім раёне.
Такую задачу кіраўнік урада паставіў сёння ў час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць.

«Мною прынята рашэнне, каб у бліжэйшыя два гады як мінімум па аднаму такому комплексу пабудаваць у кожнай вобласці і Мінску, што вырашыць пытанне не толькі захоўвання плодаагародніннай прадукцыі, але і яе глыбокай перапрацоўкі і пастаўкі ў выглядзе паўфабрыкатаў для нашых грамадзян», — заявіў прэм’ер-міністр.

Новыя комплексы дадуць магчымасць таксама паспяхова развіваць і экспарт традыцыйных для Беларусі сельгаскультур, такіх як бульба, буракі, морква і іншыя.
«Выкарыстоўваючы гомельскі праект, мы можам гаварыць, што амаль 50 працэнтаў вырабленай прадукцыі можна будзе рэалізоўваць на экспарт», — дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Астатнія рэгіёны павінны падхапіць гэты паспяховы прыклад і як мага хутчэй пачаць праектаванне і будаўніцтва новых плодаагароднінасховішчаў, узяўшы за аснову праект КСУП «Камбінат «Усход». «Мы ва ўрадзе з Мінфінам і банкамі акажам садзейнічанне ў выдзяленні льготных валютных крэдытаў на гэтыя мэты», — заявіў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, першае такое плодаагароднінасховішча пачнуць у бліжэйшы час праектаваць, а затым і будаваць у Мінску. Пры рэалізацыі такіх праектаў важна ўвязваць іх з сыравіннымі зонамі, каб сфарміраваўся замкнуты тэхналагічны ланцужок, уключаючы нарыхтоўку і глыбокую перапрацоўку. Рэалізацыя праектаў дапаможа паспяхова арганізаваць экспарт традыцыйнай для Беларусі плодаагародніннай прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?