3 красавіка калегія Менскага гарадзкога суду адмяніла прысуд суду Ленінскага раёну сталіцы Канстанціну Лукашову, брату вядомага грамадзкага дзеяча Вячаслава Сіўчыка.

Як паведаміў Рацыі В. Сіўчык, справа адпраўленая на новы разгляд у Ленінскі суд.

— Сёньняшнее рашэньне, — кажа Сіўчык, — сьведчыць, што у справе Канстанціна нічога крымінальнага і не было, там увогуле нічога не было.

Нагадаем, што 20 лютага К. Лукашова асудзілі на два гады ўмоўнага зьняволеньня з адтэрміноўкай выкананьня прыгавору на два гады. Таксама суд пастанавіў спагнаць зь яго 1 млн. рублёў на карысьць пацярпелага міліцыянта Анатоля Сушчэні за маральныя ды фізычныя страты. Суд прызнаў Лукашова вінаватым у супраціве міліцыі.

Лукашова затрымалі 19 сьнежня. Яму закідвалі наезд на аўтамабілі на супрацоўніка міліцыі 29 сакавіка мінулага году, калі ён забіраў Сіўчыка з трэцяй клінічнай бальніцы. У той дзень невядомыя людзі з пасьведчаньнямі супрацоўнікаў МУС спрабавалі затрымаць грамадзкага актывіста пасьля яго выпіскі з бальніцы нібыта за дробнае хуліганства, аднак з дапамогай брата Сіўчыку ўдалося зьехаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?