На наступным тыдні, з 6 па 12 жніўня, у Мінскай вобласці пройдзе тыдзень барацьбы з распаўсюджваннем парнаграфіі сярод моладзі. Асаблівую ўвагу праваахоўнікі паабяцалі надаць «масіраванаму маніторынгу сацыяльных сетак", а таксама перадачы парнаграфіі з дапамогай мабільных тэлефонаў.

Ва УУС Мінаблвыканкама адзначылі, што сітуацыя, звязаная з распаўсюджваннем «дарослага кантэнту» у моладзевым асяроддзі патрабуе «неадкладных дадатковых мер не толькі з боку міліцыі, але і работнікаў адукацыі, культуры, аховы здароўя, грамадскасці ў цэлым».

«Праца ўсіх службаў будзе праводзіцца ў адпаведнасці з сумесным планам, якім прадугледжаны як мерапрыемствы прафілактычнага характару, так і аператыўныя, у ходзе якіх будуць устанаўлівацца і прыцягвацца да адказнасці зламыснікі», - адзначылі ва УУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?