У Мінску ў сувязі з выкананнем будаўнічых работ і закрыццём трамвайнага руху ў мікрараёне Серабранка з 6 жніўня па 7 верасня рух трамваяў маршрутаў № № 3, 6, 7 арганізуецца да разваротнага кола «Трактарны завод».

З мэтай кампенсацыі знятага трамвайнага руху арганізуецца праца часовага аўтобуснага маршруту № 166 «ДС Серабранка — ст. м. «Трактарны завод» з рухам па вул. Якубава, Пляханава, Даўгабродскай у абодвух напрамках. Таксама будзе павялічана колькасць тралейбусаў па маршруце № 35Д.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на трамвай, даецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах часовага аўтобуснага маршруту № 166, тралейбусах маршрутаў № № 35, 35Д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?