У нядзелю Першы тэлеканал (былое БТ) у перадачы «Панарама тыдня» паказаў рэпартаж пра тое, як лідэр ПКБ Сяргей Калякін сядзіць ля гульнявых аўтаматаў.

Сам Сяргей Калякін наступным чынам расказаў пра здарэньне: «Гэты гульнявы клюб знаходзіцца недалёка ад майго дома. Досыць часта я прызначаю тут сустрэчы з пэўным людзьмі. Так было і на гэты раз. Я сядзеў у клюбе недзе хвілінаў 20‑25, чакаў чалавека, як там зьявіўся журналіст БТ Юры Пракопаў з апэратарам. Пачалі задаваць нейкія пытаньні. Гэта можа сьведчыць толькі пра тое, што за мной мэтанакіравана сочаць. Прычым сочаць спэцслужбы ў супрацоўніцтве з тэлевізійшчыкамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?