Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка не выйграе Алімпіяду ў адзіночным разрадзе. Сёння яна без шанцаў саступіла амерыканцы Серэне Уільямс.

Уільямс была магутнай. Ужо першы гейм паказаў, што будзе цяжка, у ім суперніца Вікі зрабіла тры эйсы. Падача на вылет увогуле ў жаночым тэнісе рэдкасць, а амерыканка зрабіла іх пятнаццаць.
Было відавочна, што перамагчы беларусцы дапаможа толькі цуд. У выніку першы сэт Серэна выйграла 6:1 за 26 хвілін, другі 6:2 — за 37 хвілін.

Такім чынам, Серэна Уільямс у фінале сустрэнецца з расіянкай Марыяй Шарапавай, а Азаранка разыграе бронзу з Марыяй Кірыленка.

На трыбунах у Лондане знаходзіўся старшыня Беларускай федэрацыі тэніса, бізнэсовец Аляксандр Шакуцін, які размахваў чырвона-зялёным сцягам. Не дапамагло.
У Вікторыі яшчэ будзе шанец у міксце. Сёння з Максімам Мірным яны павінны згуляць, калі паспеюць, з індыйскім дуэтам Мірза — Паес.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?