Паводле інфармацыі Goals.by, другім беларускім спартоўцам, чыя афінская допінг-спроба апынулася станоўчай, стала кідальніца дыска Ірына Ятчанка.

Беларуска з’яўляецца ўдзельніцай пяці запар летніх Алімпіяд (1992–2008). Асабісты рэкорд — 69 м 14 см (2004). Уладальніца лепшага выніку сезона ў свеце ў кіданні дыска (2004).

На Алімпіядзе ў Афінах Ятчанка заваявала бронзавы медаль.

Нагадаем, па рашэнні МАК допінг-пробы захоўваюцца 8 гадоў, на працягу якіх яны могуць быць пераправераныя з выкарыстаннем новых методык выяўлення забароненых прэпаратаў. Тэрмін захоўвання матэрыялаў, узятых у Афінах-2004, заканчваецца 29 жніўня.

Раней з-за станоўчай допінг-пробы ад удзелу ў лонданскай Алімпіядзе быў адхілены лідар сусветнага сезона ў кіданні молата Іван Ціхан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?