Цэнзары працягваюць асвойваць грошы беларускіх падаткаплатнікаў. У пятніцу канал АНТ спыніў трансляцыю расійскай праграмы навін «Час» а 20.19, у той час як звычайна гэтая штодзённая паўгадзінная перадача транслюецца з 20.00 да 20.30. Менавіта ў гэты час на першым расійскім канале, з якога беларускі канал рэтранслюе гэтую праграму, паказалі сюжэт «Пасля дэсанта плюшавых мядзведзяў беларускі і шведскі паслы страцілі працу».

«Дыпламатычнае абвастрэнне сёння адбылося паміж Беларуссю і Швецыяй, — гаварылася ў сюжэце. — Спачатку ў Стакгольме заявілі, што Мінск высылае траіх дыпламатаў, у тым ліку пасла — актыўнага праваабаронцу. Беларускі бок парыравала: шведу не працягнулі акрэдытацыю пасля 7 гадоў працы, накіраванай на падрыў адносін.

Штат амбасады Беларусі ў Швецыі цяпер, мабыць, скароціцца таксама на тры адзінкі — у гэтай сферы ўсё робіцца на ўзаемнай аснове.

Магчыма, карані гісторыі ў плюшавых мядзведзяў — цацкі з лозунгамі ў падтрымку свабоды слова раскідаў шведскі самалёт над Мінскам у пачатку ліпеня.

Першы канал расказваў пра гэта, яшчэ калі самі беларускія ваенныя казалі, быццам нічога такога не было. Але на гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў факт інцыдэнту і звольніў кіраўніка пагранкамітэта і камандуючага ВПС і СПА».

А як, па-Вашаму, ці патрэбна цэнзура такіх вось навін?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?