Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» вылучыла кандыдатамі ў дэпутаты 36 чалавек. Такое рашэнне прыняў 5 жніўня з’езд партыі.
Галасаванне адбылося па кожнай кандыдатуры асобна.
У бліжэйшы час вылучаныя кандыдаты ў дэпутаты пададуць дакументы ў адпаведныя дзяржаўныя структуры для рэгістрацыі.
Лідар партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін не вылучаецца кандыдатам у дэпутаты. Ён прыняў такое рашэнне, таму што будзе прадстаўляць партыю ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.