«Дарагія сябры!

Я ўжо зразумеў, што ніяк не паспею ўсім даць належны адказ на вашыя словы падтрымкі ў гэтым няпростым для мяне часе.

Я не хацеў апынуцца ў гэтай сітуацыі і памяняў бы вашу пахвалу на магчымасць працаваць у Беларусі і з вамі сустракацца!

Ваша падтрымка, канечне, мяне вельмі суцешвае і грэе. Я вам шчыра ўдзячны!

Наўрад ці я заслугоўваю вашай пахвалы, бо ўрэшце я рабіў сваю працу, якую вельмі любіў і стараўся выконваць сумленна.
Мабыць, Беларусь мяне натхніла зрабіць трохі больш, чым павінен быў, але гэта тады ваша заслуга!
Калі чытаю вашыя каменты, складваецца амаль ўражанне, што вы мяне ўжо пахавалі… Калі ласка, рана мяне хаваць! Карлсан/Эрыксан яшчэ прыляціць! Да сустрэчы!

Дабрыня пераможа! Жыве Беларусь!

Стэфан Эрыксан

PS. Перадайце вашым фрэндам, што я пакуль толькі прымаю запыты ад людзей, якіх я асабіста ведаю. Вельмі рады, што ў Беларусі ёсць столькі актыўных людзей у сацыяльных сетках! Даруйце мне, што я такі старамодны…».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?