Беларусы не толькі наведваюць Літву з мэтай адпачынку або набыцця нерухомасці. Усё часцей іх можна сустрэць у Віленскім аэрапорце або ў самалётах авіякампаній танных палётаў, якія ажыццяўляюць рэйсы на ўзбярэжжы Іспаніі і Італіі.
Па словах чытача Delfi Дайнюса, у такіх самалётах усё часцей месцы займаюць грамадзяне Беларусі.
«Памятаю, былі часы, калі з самалётам Ryanair мог за 90 літаў (35 даляраў) да Барселоны даляцець, а цяпер даводзіцца плаціць каля 300 літаў за квіток, і то трэба добра пашукаць. Мяркую, што турысты з Беларусі, якія купляюць квіткі і за некалькі соцень еўра, маглі справакаваць рост коштаў на квіткі кампаній танных палётаў», — разважае суразмоўца.
Ён таксама выказаў меркаванне, што беларусы, якія актыўна вандруюць праз Літву, вымусілі Ryanair пераносіць свае палёты з Каўнаса ў Вільню.
Аднак іншыя суразмоўцы пацвердзіць гэтыя здагадкі не змаглі.
Ні Віленскі аэрапорт, ні Дэпартамент па турызме звесткі пра беларусаў, якія прыбываюць у Літву, і канчатковыя мэты іх маршруту не збіраюць. Няма такіх звестак у авіякампаніі Ryanair.
Дырэктар турагенцтва «BPC Трэвел» Гвідас Аукштоніс сказаў, што наплыву беларусаў не адчуваецца, аднак кліенты з суседняй краіны сустракаюцца.
«Большасць кліентаў з Беларусі звяртаюцца ў філіялы, размешчаныя ў Akropolis.Яны туды прыязджаюць па закупы, заходзяць і цікавяцца цэнамі і падарожнічаюць. Але пакуль іх колькасць не такая ўжо вялікая», — сцвярджае суразмоўца.
Кіраўнік прадпрыемства адзначае, што беларусы часта выбіраюць еўрапейскія курорты, а не ўпадабаную літоўцам Турцыю і Егіпет. Па словах Г. Аукштоніса, адзінае адрозненне паміж адпачывальнікамі з Літвы і Беларусі — - апошнія не спрабуюць гандлявацца.
«Калі ім добра прэзентаваць падарожжа, паказаць пакет, абслугоўванне падабаецца, яны і купляюць», — распавёў дырэктар агенцтва.
Дырэктар турыстычнага агенцтва «Топ Трэвел» Арунас Навіцкас сцвярджае, што з кліенты з Беларусі сустракаюцца даволі часта.
«Паколькі мы па большай частцы з’яўляемся
На думку А.Навіцкаса, беларусы плануюць адпачынак з праз Літву
«Людзі збольшага баяцца паказваць свае даходы. Ім нашмат прасцей тыя грошы не дэклараваць, а патраціць у Літве. Яны вязуць сюды наяўныя грошы і разлічваюцца часта гатоўкай», — кажа А.Навіцкас.
У той жа час ён адзначае, што суседзі схільныя плаціць больш і менш гандлявацца.
«Беларусы ў сярэднім купляюць больш дарагія туры, чым літоўцы.Так паказвае наш досвед. І зніжку яны не так часта просяць, што робіць кожны літовец», — сказаў А.Навіцкас.





