паведамляе Reuters са спасылкай на егіпецкае дзяржаўнае тэлебачанне. Раненні атрымалі сем паліцэйскіх.

Нападнікі, колькасць якіх не ўдакладняецца, захапілі 2 браневікі егіпецкай паліцыі і паспрабавалі напасці на мяжу з Ізраілем, аднак былі знішчаныя ўдарамі ізраільскай арміі з паветра.

Пра тое, што напад зладзілі ісламісты з сектара Газа, паведамілі афіцыйныя асобы як у Егіпце, так і ў Ізраілі. Мяжа паміж сектарам Газа і Егіптам закрытая на няпэўны тэрмін.

Напад ісламістаў стаў найбольш буйным такім інцыдэнтам за апошнія 20 гадоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?