Побач са старажытнымі могілкамі будуецца гіганцкая штаб-кватэра Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Побач са старажытнымі могілкамі будуецца гіганцкая штаб-кватэра Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Адразу каля ўвахода стаць штабелі разабраных агароджаў.

Адразу каля ўвахода стаць штабелі разабраных агароджаў.

Хутка на месцы старых надмагілляў з'явяцца новыя.

Хутка на месцы старых надмагілляў з'явяцца новыя.

Надмагілле новага ўзору.

Надмагілле новага ўзору.

Сямейны помнік. Тут пахаваныя рэпрэсаваныя ў 30-я гады ХХ ст, а таксама ахвяры Другой сусветнай вайны.

Сямейны помнік. Тут пахаваныя рэпрэсаваныя ў 30-я гады ХХ ст, а таксама ахвяры Другой сусветнай вайны.

Нестандартныя надмагіллі захаваліся.

Нестандартныя надмагіллі захаваліся.

Магіла ўдзельніка грамадзянскай вайны пачатку ХХ ст.

Магіла ўдзельніка грамадзянскай вайны пачатку ХХ ст.

Многіх абурыла прысутнасць на старых могілках тэхнікі. Рабочыя тлумачаць, што без яе ніяк.

Многіх абурыла прысутнасць на старых могілках тэхнікі. Рабочыя тлумачаць, што без яе ніяк.

Зарослая частка могілак, куды яшчэ не дайшлі рабочыя.

Зарослая частка могілак, куды яшчэ не дайшлі рабочыя.

Мяжа паміж дагледжаным і запушчаным.

Мяжа паміж дагледжаным і запушчаным.

Праз кустоўе праглядаецца гмах будучай штаб-кватэры.

Праз кустоўе праглядаецца гмах будучай штаб-кватэры.

Могілкі «Крупцы» (Фрунзенскі раён) пачалі парадкаваць 1 чэрвеня. Кіраўнікі сталічнай камунальнай гаспадаркі кажуць, што працы вядуцца згодна з даручэннем Лукашэнкі.

Могілкі ляжаць каля так званай прэзідэнцкай трасы.
Літаральна за агароджай будуецца гіганцкая штаб-кватэра Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Праз дарогу — забаўляльны комплекс кампаніі «Трайпл».
Працы вядуцца з размахам. Гэта насцярожыла сваякоў пахаваных. Асабліва пасля таго, як на тэрыторыю кладоў пусцілі тэхніку.

На могілках карэспандэнта «Нашай Нівы» сустрэў мужчына, які пры з’яўленні чалавека з фотаапаратам адразу ж адлучыўся ад групы рабочых. Ён не назваўся, але тут жа прапанаваў правесці экскурсію. Выглядаў ён як прараб або майстар.

Па яго словах, напружанасць са сваякамі пакрыху спадае. «Спачатку ў людзей было мала інфармацыі пра тое, што тут будзе рабіцца» — паведаміў мужчына.

Добраўпарадкаваннем займаюцца некалькі арганізацый.
Адна з іх расчышчае тэрыторыю ад бур’яну і кустоўя, другая кладзе плітку і парадкуе разбураныя магілы. Трэцяя займаецца азеляненнем.

Суразмоўца пераконваў, што ніводнае надмагілле не заменяць на новае без згоды сваякоў. «Калі нехта супраць, то ён піша заяву, і мы пакідаем усё — і магілу, і агароджу вакол яе» — дадаў ён. У якасці прыкладу ён паказвае рукой на акуратнае пахаванне, аточанае металічнай агароджай. Вакол яго некалькі навюткіх надмагілляў, якія паклалі на месцы разбураных помнікаў.

На сённяшні дзень могілкі расчышчаныя напалову
. Сімвалічная мяжа паміж ачышчанай тэрыторыяй і зарослай кустоўем пазначаная дарожкай з пліткі. «Любая такая маштабная праца не абы-дзецца без тэхнікі», — тлумачыць суразмоўца. Мы акурат стаім у каляіне ад слядоў, што пралегла сярод надмагілляў.
У парослай травой і бэзам частцы могілак сустракаецца смецце, пляшкі ад спіртнога.
«Прыбіраць трэба. Бачыце, як здзічэла тут усё. Такія зараснікі прыцягваюць не самых лепшых людзей», — кажа мужчына. Цяжка не пагадзіцца. Па дарозе да могілак сустрэў тры кампаніі каля крамы «Рамонак», якія пілі гарэлку з півам, зусім не хаваючыся.

Працы на Крупцоўскіх могілках павінны скончыцца да канца года.

* * *

Могілкі «Крупцы» заснавалі ў 1876, зачынілі ў 1973. Тут пахавана каля 700 чалавек, агульная плошча складае каля 1,16 га.

У 1972 вёску Крупцы, на тэрыторыі якой месціліся могілкі, далучылі да Мінска. А разам з ёй і пасёлак Піянерскі. Няцяжка здагадацца, што могілкі назвалі «Піянерскімі». Сучасную назву могілкі атрымалі ў 2009.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?