У Гродне супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі нецвярозага 73-гадовага кіроўцу. Гэта трэцяе ягонае затрыманне за кіраванне ў нецвярозым стане ад 20 мая 2012 года. Тады парушальніка пазбавілі пасведчання кіроўцы і аштрафавалі на 1.5 млн. рублёў.
Другі раз пенсіянера затрымалі 1 чэрвеня. Гэтым разам яго прыцягнулі да крымінальнай адказнасці і далі штраф у 10 мільёнаў. Апошні раз кіроўцу «Жыгулёў» затрымалі раніцай 6 жніўня на вуліцы Савецкіх памежнікаў. Ён расказаў, што напярэдадні вечарам на дачы піў мацаванне віно і лёг спаць. Прачнуўся, таму што захацелася вады. Вырашыў з'ездзіць па яе ў горад у супермаркет па вуліцы Савецкіх памежнікаў, і на стаянцы каля яго быў спынены нарадам ДАІ. Утрыманне алкаголю ў арганізме больш чым у пяць разоў перавысіла дапушчальную норму.