На форумах сайту avia.ru праходзіць абмеркаваньне катастрофы беларускага самалёту ў Самалі. Абмеркаваньне пачалося ад першых паведамленьняў пра падзеньне ІЛ?76 і працягваецца па сёньня.

Часам менавіта на форуме зьяўляліся самыя апэратыўныя паведамленьні пра трагедыю. Нехта проста на форуме даведаўся, што ягоны бацька не аказаўся на борце самалёту, іншым шанцуе меней.

Форум стварае яснае ўражаньне, чаму і зь якой прычыны беларускія авіятары лётаюць у Афрыку, Ірак, Аўганістан. Як кажа сын аднаго з такіх лётчыкаў: «Нашы бацькі і знаёмыя лётаюць туды толькі з адной прычыны — галеча ў нашай «любімай краіне». ІЛ?76 болей не пускаюць на рэйсы ў Эўропу, таму, каб не згубіць прафэсіяналізму, лётчыкі згаджаліся на самыя рызыкоўныя рэйсы. Абы не сядзець бяз справы, абы не згубіць уменьняў.

Іншы фарумлянін піша: «Жахліва горка ўсьведамляць тое, што людзі, якія аддалі палётам усё свае здароўе і нават жыцьцё, пасьля сьмерці нікому не патрэбныя. Ды і пры жыцьці таксама. Праз незапатрабаванасьць тут людзі кідаюцца куды заўгодна. А ці няможна ў роднай дзяржаве забясьпечыць годнае жыцьцё?».

Трэці кажа, што за гэты палёт яго бацька атрымаў бы мізэрныя 32 даляры. Амаль усе абураюцца, што ў краіне не была аб’яўленая жалоба, а дзяржаўныя СМІ замоўчваюць усе падрабязнасьці здарэньня.

Большасьць удзельнікаў форуму самі былыя ці дзейсныя лётчыкі. Яны не па чутках ведаюць, што такое трапляць у экстрэмальныя сытуацыі. Многія лёталі ў Афрыку, былі пад абстрэламі ў тым жа Самалі, Угандзе, Танзаніі. Усе сыходзяцца ў меркаваньні, што ўдзельнікі экіпажу былі сапраўднымі прафэсіяналамі, якія шчыра і самааддана, а часам нават фанатычна рабілі сваю справу.

З абмеркаваньняў можна даведацца пра асабістае жыцьцё шмат каго з загінулых беларусаў. Бо ў форуме бяруць удзел у тым ліку і найбліжэйшыя сваякі, сябры, аднаклясьнікі і аднагрупнікі беларускіх лётчыкаў. Хто, калі не яны, найлепш могуць расказаць пра сваіх блізкіх. Аказваецца некаторыя члену экіпажу, мусілі ляцець у Хартум, але ў апошні час пляны зьмяніліся...

Тацяна піша: «Напярэдадні вылету Іван Габ быў у гасьцёх у сям’і маёй сяброўкі, расказаў, што ляціць у Самалі, прасілі не ляцець. Іван запэўніў, што хутка вернецца і снаваў пляны на будучыню...». У большасьці засталіся непаўналетнія дзеці. Для Арцёма Сыгучова гэта была ўвогуле першай камандзіроўкай. Прыводзяцца словы ўжо немаладога Міхаіла Баглова: ««Я жыву душой, пакуль я працую, вельмі прыемна адчуваць, што ты патрэбен».

Абмеркаваньні на Форуме працягваюцца і зараз. Пачытаць абмеркаваньне ці прыняць у ім удзел можна тут.

Глядзі яшчэ:
Фотарэпартаж: разьвітаньне зь лётчыкамі
Жыцьцё лётчыкаў Іл‑76 ацанілі на 15 тысяч даляраў
Фотарэпартаж: Загінулых у Самалі лётчыкаў прывезьлі на радзіму
Журналістам забаранілі здымаць самалёт, што прывёз з Самалі загінулых пілётаўНадзя Сычугова: Я страціла апошняга блізкага чалавека

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?