У сувязі з высокім класам пажарнай небяспекі ў 9 раёнах Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Адпаведныя рашэнні прынятыя Салігорскім і Бярэзінскім раёнамі Мінскай вобласці, Рэчыцкім, Жлобінскім і Лоеўскім раёнамі Гомельскай вобласці, Аршанскім і Лепельскім -- Віцебскай вобласці, а таксама Пінскім і Івацэвіцкім раёнамі Брэсцкай вобласці.

У міністэрстве адзначылі, што ў мінулыя выхадныя ў 20 раёнах краіны назіраўся чацвёрты клас пажарнай небяспекі. У асноўным па Магілёўскай, Віцебскай, Брэсцкай, Гомельскай абласцях.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?