Усе тры беларускія экіпажы на байдарках і каноэ прайшлі ў фінал
Фіналы пройдуць у сераду.
Беларуская жаночая байдарка-чацвёрка ў складзе Ірыны Памелавай, Надзеі Папок, Вольгі Худзенкі і Марыны Палтаран прайшла ў фінал на дыстанцыі 500 м.
У паўфінальным заездзе беларуская каманда фінішавала другой, паказаўшы вынік 1.30,883.
Да гэтага права змагацца за медалі заваявалі Алег Юрэня (байдарка-адзіночка) і Аляксандр Жукоўскі (каноэ-адзіночка).
На гэтым сённяшнія спаборніцтвы ў гэтым відзе алімпійскай праграмы завяршыліся.
Фінальныя заезды адбудуцца 8 жніўня.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм