У параўнанні з парламенцкімі выбарамі 2008 года выбары ў палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу пятага склікання пакуль праходзяць даволі вяла. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выказала старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
Як адзначыла старшыня ЦВК, у 2008 годзе падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў таксама праходзіла летам. Аднак да такога ж часу патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты было больш. «Тады мы маглі гаварыць аб патэнцыйным конкурсе чатыры чалавекі на месца, цяпер мы гаворым толькі аб трох», — канстатавала кіраўнік Цэнтрвыбаркама.
Акрамя таго, паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, у час гэтай выбарчай кампаніі павялічылася колькасць акруг, у якіх выбары могуць прайсці на безальтэрнатыўнай аснове.
Цяпер іх 18, а на мінулых парламенцкіх выбарах было 16. «Аднак наперадзе яшчэ цэлы тыдзень, і палітычныя партыі і працоўныя калектывы цалкам магчыма выправяць гэта становішча. Пакуль жа ў выбарчыя камісіі паступіла толькі 13 камплектаў дакументаў», — сказала кіраўнік Цэнтрвыбаркама.