6 жніўня ў нясвіжскім Палацавым ансамблі XVI–XIX ст. адчыняецца выстава «масонская калекцыя са збору У. П. Федаровіча».
Гэта сумесны праект двух айчынных музеяў — Нацыянальнага гісторыка-культурнагамузея-запаведніка «Нясвіж» і Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.
Сваёй мэтай арганізатары выставы бачаць азнаямленне наведнікаў з загадкавым светам аднаго з найстарэйшых брацтваў.
Узвышаную алегарычнасць і найтанчэйшы сімвалізм, уласцівыя масонскаму вучэнню, праілюструюць прадметы з прыватнага збору Вацлава Федаровіча — вядомага калекцыянера, уласніка першага прыватнага музея ў Віцебску.
Выстава працягнецца да 18 верасня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?