Ласіца.

Ласіца.

Ласяня ў няволі падрасло.

Ласяня ў няволі падрасло.

Ласі жывуць у вальеры з казою.

Ласі жывуць у вальеры з казою.

Каза смела падыходзіць да людзей, і ласі бачаць, што баяцца няма чаго.

Каза смела падыходзіць да людзей, і ласі бачаць, што баяцца няма чаго.

Два ласі, якіх тры месяцы таму з прыгодамі лавілі ў парку Чалюскінцаў, застануцца жыць у Чыжоўскім заапарку.
Ласяня і ласіца ўжо цалкам прывыклі да людзей.

«Цяпер ласёў перавялі ў іншы, большы вальер. — расказвае супрацоўніца заапарка Таццяна Конанава. — Да іх падслялілі свойскую казу, якая „дапамагла“ ім адаптавацца.

Калі да дзікіх жывёлаў падсяліць жывёліну свойскую, яны перастаюць баяцца людзей — бачаць, што ім нічога не пагражае.
Ласі прывыклі да з’яўлення наведнікаў ля іх вальера, пачуваюцца нармальна. Вырашана пакінуць іх у заапарку».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?