Каб уратавацца ад гарачыні, рабочыя апраналі змочаную ў халоднай вадзе вопратку.

Каб уратавацца ад гарачыні, рабочыя апраналі змочаную ў халоднай вадзе вопратку.

У ліпені ў цэхах фіксавалася небяспечная тэмпература.

У ліпені ў цэхах фіксавалася небяспечная тэмпература.

Рабочыя цэхаў № 6, 7 і 12 запатрабавалі даплаты за шкодныя ўмовы працы ў ліпені. Іх патрабаванні сфармуляваў у лісце да дырэктара прадпрыемства Мікалая Качаноўскага старшыня заводскай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Віктар Стукаў.

У лісце гаворыцца, што ў мінулым месяцы ў шэрагу цэхаў тэмпературныя паказчыкі значна перавышалі дапушчальныя санітарныя нормы. У якасці пацвярджэння на сайце прафсаюза выкладзеныя фота замераў тэмпературы, якае сягае 40 градусаў.

Старшыня прафсаюза нагадвае, што ў такіх выпадках Закон аб ахове працы дае права рабочым адмовіцца ад даручанай працы «ў выпадку ўзнікнення непасрэднай небяспекі для жыцця і здароўя» да таго часу, пакуль небяспека не будзе ліквідаваная. Але ніхто з рабочых ад працы не адмовіўся.

Віктар Стукаў называе паводзіны рабочых гераічнымі і вартымі адпаведнай аплаты. Ад імя прафсаюза ён прапануе кіраўніцтву «Полацк-Шкловалакно» зрабіць даплату работнікам цэхаў № 6, 7, 12 «за працу пры тэмпературах, што значна перавышаюць санітарныя нормы за ліпень месяц у памеры 50% да расцэнках за выпушчаную прадукцыю».

Як паведаміў «Нашай Ніве» Віктар Стукаў, на сёння рабочыя атрымалі надбаўкі ў памеры каля 22% да расцэнках за выпушчаную прадукцыю. Але ці стала гэта вынікам актыўнасці прафсаюза ён дакладна не ведае.

Па яго словах, падобныя сітуацыі ў цэхах здараюцца кожнае лета, а даплаты пачалі рабіць толькі ў гэтым годзе. «Праблема ў тым, што многія не ведаюць, што рабіць у падобных выпадках. У ліпені мы зрабілі замеры тэмпературы ў цэхах, склалі адпаведныя акты. Перавышэнне санітарных нормаў фіксавалася на працягу трох тыдняў месяца», — расказвае Віктар Стукаў.

Па словах старшыні прафсаюза, сярэдні заробак па прадпрыемстве складае каля 4 мільёнаў рублёў.

Атрымаць афіцыйны каментар з боку дырэкцыі «Полацк-Шкловалакно» на момант публікацыі не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?