Як паведаміў начальнік Брэсцкага раённага аддзела Следчага камітэта Руслан Сычоў, раніцай 5 жніўня ў міліцыю звярнуўся 41-гадовы настаяцель Свята-Міхайлаўскай царквы, што ў вёсцы Чэрск. «Святар паведаміў, што з 16.00 4 жніўня да 7.00 5 жніўня невядомы ўзламаў замок дзвярэй падсобнага памяшкання і выкраў з царквы 13 абразоў, Евангелле, драўляны крыж, 10 бутэлек віна „Кагор“, парчовае пакрывала, пакровец для чашы і 37 тысяч рублёў», — сказаў Сычоў.

Вядзецца пошук злачынцы.

Брэсцкім райаддзелам Следчага камітэта 5 жніўня была распачата справа па ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?