• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні
06.08.2012 / 20:55

Пекла, убранае кафляй

«Калі вам не падабаецца сістэма, то чаму вы пачынаеце з цырульні». Піша Віктар Марціновіч.

Журналісты болей ня гойсаюць па палёх, шукаючы сюжэтаў. Фрылянсэры не тэлефануюць ліхаманкава па крыніцах, прабіваючы, што здарылася за тры дні. Рэдактары з адсутным відам сядзяць у Інтэрнэце, маркотна клікаючы па адных і тых жа навінах адных і тых жа сайтаў… А жыцьцё, дзіўнае, дзівоснае беларускае жыцьцё — не спыняецца. Яно віруе навокал, нараджаючы ўсё новыя кафкіянскія гісторыі, усё новы побытавы сюр. Дык замест таго, каб камэнтаваць чарговую сеткавую дурату, распавяду лепей пра прыгоды, што здарыліся са мной на мінулым тыдні.

Правы кіроўцы даюцца ў Беларусі на 10 гадоў. Бо раптам нешта зьменіцца ў чалавеку, і ён болей ня будзе варты правоў кіроўцы.

Мае 10 гадоў сканчаюцца, і трэба ісьці мяняць правы. Каб іх памяняць, трэба мець на руках мэдычную даведку.
Якую дае адмысловая ДАІшная ўстанова. А каб цябе дапусьцілі да мэдагляду, трэба мець на руках «выпіску з амбуляторнай карты». Выпіску робяць у раённай паліклініцы. Мая, 21-я, знаходзіцца ў самым цэнтры Заводзкога раёну сталіцы і выглядае модна, сучасна, амаль як IKEA.

Туды ва ўзьнёслым настроі я і прычапаў. На дварэ стаяла пякельная сьпёка, і я, наглядзеўшыся амэрыканскіх сэрыялаў, быў рады таму, што правяду некалькі хвілінаў у добра кандыцыяванай атмасфэры.

Унутры высьветлілася адразу дзьве непрыемныя рэчы. Па-першае, кандыцыянэраў у гэтым прыгожым, сучасным будынку ці то няма, ці то яны не працуюць.

Па-другое, тут быў такі натоўп, як быццам бы Караткевічавы цыганы прыйшлі ды сталі табарам пад дахам установы аховы здароўя.
Трохі зьбянтэжаны такой неадпаведнасьцю экстэр’еру ды інтэр’еру, я папрасіў у рэгістратуры выдаць мне выпіску.

«Не», — сказалі мне. Выпіскі яны ня зробяць. Трэба ісьці у 117-ты кабінэт. Ужо тады гэтае «117-ты кабінэт» прагучала злавесна.

Як наіўны падлетак з фільму «Ноч жывых мерцьвякоў», я зь лёгкім сэрцам рушыў да 117-га кабінэту.
Мне, нагадаю, патрэбна была толькі даведка-выпіска аб тым, што я ня быў хворы на шызафрэнію і астатнія трасцы, якія несумяшчальныя з кіраваньнем транспартным сродкам.

Нічога больш.

Чаму б мне мець змрочныя прадчуваньні?

Каля 117-га кабінэту я затармазіў, паралізаваны. Высьветлілася, што калі ў паліклініцы стаяў табар, дык каля 117-га кабінэту быў ягоны цэнтар (калі ў табара ў прынцыпе ёсьць цэнтар).

«Усе туды»? — запытаўся я. «Усе туды», — адказала мне змрочная істота з маленькім дзіцем у руках.

«Мне толькі даведку», — паспрабаваў я ўключыць дурня і ламануцца без чаргі. Але я трапіў у жалезныя далоні пралетара з тварам састарэлага К. Заслонава.

«Усім толькі даведку, — сказаў ён мне тым голасам, якім звычайна старэйшыя таварышы раяць маладзейшым кідаць крымінальны лад жыцьця ды ісьці працаваць на МАЗ. — Не сьпяшайся, сынок. Сядзь, пасядзі». Так я аказаўся заціснутым паміж некалькімі іншымі хворымі.

У прынцыпе, усё было ня страшна. У мяне быў тэлефон, а ў ім — увесь Караткевіч, у фармаце Fb2. Было чым заняцца. Аднак празь дзесяць хвілінаў стала зразумела, што чытаць тут немагчыма. Бо вельмі сьпякотна. +35 на дварэ. Тут — горача, як на полі падчас жніва.

І яшчэ высьветлілася, што правяду я тут лепшыя гады свайго жыцьця, бо за 10 хвілінаў з кабінэту 117 ніхто ня выйшаў.

Я запытаўся: «Доўга стаім»? Мне адказала адразу ўся грамада: «14 чалавек перад табой. Гэта толькі па чарзе. А яшчэ пазачаргавікі. Нарматыў у доктара — 15 хвілін на хворага. Вось і лічы». Я падлічыў. Выйшла тры з паловай гадзіны.

Прайшло трыццаць хвілін. Пазнаёміліся. Побач сядзеў сталёвы дзед, з выгляду — былы ўдарнік сацыялістычнай працы.
«Мне толькі ціск памераць», — тлумачыў ён, але наперад ня лез. Была тут мама з дачкой, прычым дачка была ў гадах, калі звычайна мама ўжо ня толькі непатрэбная, але нават і замінае самастойнаму полавому жыцьцю. Было некалькі падлеткаў, што адразу паглыбіліся ў гульню на тэлефонах і перасталі існаваць у гэтым вымярэньні. Паветра павольна электрызавалася.
«Бязладзьдзе нейкае» — сказала няўпэўнена бабуля гадоў шасьцідзесяці: яна мела выгляд сталай наведніцы, што жыла ў паліклініках.
Табар падтрымаў яе згодным гулам.

Усе чакалі апошняй кроплі.

Наогул, гэта вельмі цікава: калі, пасьля якой мяжы, у беларусаў сканчаецца цярпеньне. Дык вось, па назіраньні за пацыентамі паліклінікі № 21 магу сьведчыць: канчаецца яно на трыццатай хвіліне.
Трыццаць хвілінаў беларусы трываюць, пасьля — пачынаюць шукаць праўды ды цапаць калідорных сясьцёр за падолы. Апошняй кропляй сталася 70-гадовая бабуся-сялянка, што хуценька праціснулася між Заслонава ў дзьверы і зьнікла там. «Чаму не спыніў? — строга запытаў сталёвы дзед. — Дык вельмі спрытная. Да таго ж старая», — паціснуў плячыма Заслонаў. «Я таксама старая!» — рыкнула сталая наведніца паліклінікі.

«Жанчына, да што ж гэта такое, вы бачыце, колькі народу»? — зьвярнулася яна да сястры, што хуценька бегла па калідоры. Тая — вельмі мілавідная кабетка, — толькі паскорылася. Было бачна, што яна не жадае псаваць сабе карму скандалам.

Усе пачалі абціраць бягучы палітычны момант, узгадалі і пра тое, што пэнсіі не падвышаныя, і колькі мяса каштуе, і што за саветамі было лепей.
Тон падвышаўся. Запахла мітынгам ды АМАПам, гэта я кажу, як дасьведчаны ў тэме чалавек.

Раптам, жанчына з дарослай дачкой узьнялася. «Усё. Немагчыма болей трываць. Хадзем! — крыкнула яна. — Куды, мам?» — запыталася дачка.

«Скардзіцца! Знойдзем загадчыцу, ці галоўную па паверсе, ці ня ведаю, каго!»

«Можа, ня трэба? — паспрабаваў спыніць іх Заслонаў. — Усё роўна нічога ня зьменіш».

«Трэба!» — Крыкнула матуля, на твары якой імкліва праступалі рысы Кастуся Каліноўскага, заступніка ўсіх беларусаў.

Яны пайшлі, і цемра апусьцілася за імі. Кожны з нас, седзячы ў пякельнай гарачыні калідору, спадзяваўся, што зараз — дзякуючы двум пасіянарным жанчынам, нешта зьменіцца.
Што прыляціць Х’ю Лоры на блакітным вэрталёце і ў абліччы Доктара Хаўза, усім дапаможа. Але адбылося нешта зусім неспадзяванае. Жанчыны зьніклі. Зусім. Пра іх запыталіся ў калідорнай сястры, аднак тая пра іх лёс нічога ня ведала. Можа быць, яны пайшлі дамоў. Пагаварылі з загадчыцай, пакачалі правы ды пайшлі дадому, каб вярнуцца сюды іншым разам, калі людзей будзе меней. Бывае ж такое.

У галаве бухала. Перад вачыма плылі чырвоныя плямы. Было сьпякотна, бліжэйшы аўтамат зь ледзяной газіроўкай быў хіба што ў Вільні. І тут, абавязковым беларускім цудам, што ідзе за ахвярай, на калідоры зьявілася жанчына ў белым і забрала за сабой ў 119-ты частку чаргі. Праз яшчэ якіх дваццаць хвілінаў я патрапіў у 117-ы пакой.

Я ня ўбачыў тут дыбы, ваўкалакаў і ўсяго таго, што варта б было чакаць пасьля такога чаканьня. Тут сядзела сталая жанчына-доктар, добрыя зморшчынкі пад яе вачыма нагадвалі твар маці.

Я павітаўся ды запрасіў выпіску. Жанчына — тым голасам, якім Брус Уілліс паведамляе дачцэ ў фільме «Армагедон», што ён павінны застацца побач з бомбай і ўзарваць яе, патлумачыла, што даведку-выпіску мне ня дасьць.

Бо ў мяне няма флюараграфіі.

Калі я пачаў крычаць, яна спакойна дадала, што мне таксама трэба здаць аналіз крыві, мачы, кардыяграму і г. д.

І толькі пасьля гэтага зноў ісьці да яе.

Па агульнай чарзе.

Гэтая размова зьмяніла мяне. Жанчына патлумачыла, што ні яна асабіста, ні кіраўніцтва паліклінікі ў тым пекле, што разгортваецца ў гламурных кафэльных калідорах не вінаватыя, і я паверыў ёй. Я бачыў, якая яна стомленая, гэтая добрая жанчына. Я здагадваўся, што яна працуе за мізэрны заробак.
Так 21-я паліклініка зрабілася маім другім домам.
Я хадзіў сюды здаваць аналізы і забіраць іх. Мяне калолі, прасьвечвалі, замяралі і праслухоўвалі. У жбанках ды каробачках я нёс сюды эманацыі свайго цела і назіраў за тым, як дзяржава корпаецца ўва мне. Я адчуваў, што патрапіў у мухалоўку. Такую шкляную мухалоўку, што паказваюць у музэі сялянскага побыту ў Гудзевічах: муха ляціць на цукар, трапляе ў шкляначку ды не можа выляцець зь яе, бо ляціць на сьвятло, а не на выхад.

Мне патрэбна была выпіска з амбуляторнай карты. Гэта было цукрам. Усё астатняе абумовіла канструкцыя мухалоўкі.

Урэшце, мы сустрэліся з 21-й паліклінікай апошні раз. Я чакаў у чарзе меней за гадзіну, бо налаўчыўся разумець аптымальны для візыту час. Я пажадаў жанчыне-доктару найлепшага. Я атрымаў сваю паперку.

Ува мне не засталося зла, ярасьці, страху і іншых пачуцьцяў.

21-я паліклініка і 117-ы пакой цалкам выпусташылі мяне.

А слоўца «сыстэма», ўжытае жанчынай з дачкой, перад тым, як яна пайшла шукаць праўду ды зьнікла, прымусіла прыгадаць стары савецкі анэкдот.

Чалавек сядзіць у такой жа паліклініцы ці цырульні ці іншай падобнай установе. Бясконцы натоўп, нехта ідзе па-за чаргой. Нарэшце чалавек ўзрываецца: «Да што ж гэта такое, што ж гэта за сыстэма такая?».

І чуе разважлівы адказ таварыша па няшчасьці з чаргі: «Калі вам не падабаецца сыстэма, чаму вы пачынаеце з цырульні?»

Віктар Марціновіч, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Віталь Цыганкоў: У мігранцкай гісторыі Лукашэнка рызыкуе страціць рэшткі свайго электарату
Палітыка і грамадства
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Чырвоная ікра ў Беларусі за год падаражэла ў паўтара-два разы. Меркавалася, што прычына ў пуціне, але не
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Расійскі вірусолаг назваў тры ўмовы перамогі над пандэміяй і правёў яскравую паралель з Пушкіным
Галоўнае
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Усяго патроху
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў ФОТАФАКТ
У Еўропе заявілі аб высокай ступені рызыкі з-за новага штама каранавіруса. Ён дабраўся да Нямеччыны і Чэхіі
Журналіст Бі-бі-сі Стыў Розэнберг грае «Купалінку» на фартэпіяна ВІДЭА
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх