У Століне завершаны спрэчкі ў судзе па справе аб забойстве Юліі Ляшук.

Як паведаміла БелаПАН начальнік аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Наталля Васярчук, якая падтрымлівае абвінавачанне, спрэчкі закончыліся 3 жніўня. Адзін з абвінавачаных выступіў з апошнім словам, а другі будзе выступаць пасля перапынку, які, хутчэй за ўсё, працягнецца да 15 жніўня.

Дзяржабвінаваўца паведаміла, што яна арыентавала суд на прызнанне абвінавачаных вінаватымі па ўсіх пунктах і прапанавала прызначыць ім максімальны тэрмін пакарання, прадугледжаны для непаўналетніх, —

па 15 гадоў пазбаўлення волі кожнаму (на момант учынення злачынстваў хлопцам не было 18 гадоў).

«Прадстаўнік пацярпелых з пазіцыяй дзяржабвінаваўцы пагадзіўся, — зазначыла Васярчук. —

Абаронцы абвінавачаных прасілі часткова апраўдаць і прызначыць меншае пакаранне, чым прапаноўваў пракурор».

Абвяшчэнне прыгавору прызначана на 16 жніўня.

***

13-гадовая школьніца з вёскі Лядзец Столінскага раёна знікла ноччу 1 студзеня 2012 года. Цела задушанай васьмікласніцы было знойдзенае 15 студзеня непадалёк ад вёскі. Па абвінавачанні ва ўчыненні злачынства арыштаваныя два 17-гадовыя хлопцы.

«Дзеянні абвінавачваных кваліфікаваныя следствам па п. 2, 7 і 15 ч. 2 арт. 139, ч. 3 арт. 166 і ч. 3 арт. 167 Крымінальнага кодэкса (забойства заведама малалетняй у групе; згвалтаванне заведама малалетняй; гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да малалетняй). Акрамя таго, аднаму з іх прад`яўлена абвінавачанне ва ўчыненні двух крадзяжоў веласіпедаў (ч. 2 арт. 205) і замаху на крадзеж веласіпеда (ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 205).

24 ліпеня ў Століне Брэсцкі абласны суд у закрытым судовым пасяджэнні пачаў разгляд гэтай крымінальнай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?