Мужчынская зборная ЗША па баскетболе выйграла ўсе пяць матчаў групавога турніру на Алімпійскіх гульнях.У апошнім матчы амерыканцы разграмілі моцную зборную Аргенціны з розніцай 29 балаў: 126:97 (34:32, 26:27, 42:17, 24:21).
Вырашальнай была трэцяя чвэрць, дзе Dream Team проста дэкласавала супернікаў — 42:17.
Амерыканцы не закідвалі хіба ад свайго шчыта.
Такім чынам сфармаваныя наступныя пары ¼ фіналу:
8 жніўня (серада) — 16:00 (мінскі час) — Літва — Расія; 18:15 — Францыя — Іспанія, 22:00 — Бразілія — Аргенціна, 00:15 — ЗША — Аўстралія.
У ½ фіналу ў пятніцу, 10 жніўня, сустрэнуцца пераможцы пар Расія/Літва — Францыя/Іспанія і Бразілія/Аргенціна — ЗША/Аўстралія.
