Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён Усэйн Болт прызнаўся, што марыць калі-небудзь згуляць за англійскі футбольны клуб «Манчэстар Юнайтэд».Пра гэта чэмпіён Лондана-2012 у бегу на 100 метраў распавёў, адказваючы на пытанне пра далейшыя планы.
«Людзі думаюць, што я жартую. Але калі сэр Алекс Фергюсан патэлефанаваў бы мне і сказаў: «Ок, давай паспрабуем, прыязджай і мы цябе прагледзім», я б проста не змог сказаць «не»!»,-- цытуе The Sun уладальніка сусветных рэкордаў у бегу на 100 і 200 метраў.
«Я не прыняў бы выклік, калі б не думаў, што досыць добра пачуваюся. У мяне ёсць досвед, -- дадаў ямайскі спрынтар.
-- Так, я быў бы самым хуткім гульцом у камандзе, аднак я магу не толькі бегаць, але і гуляць.Прызнацца, хацеў бы паглядзець, што магу на полі. Думаю, я мог бы асіставаць Руні".